Персанальная выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край" 05.09.2026 г. - 04.10.2026 г.
Дарагія сябры! Запрашаем вас на персанальную мастацкую выставу беларускага мастака-рэстаўратара Аляксея Міхайлавіча Ліпскага "Мая Радзіма - мой край"! На выставе прадстаўлены жывапісныя пейзажы, партрэты, нацюрморты...
Урачыстае адкрыццё выставы а 17 гадзіне 04.09.2026 г.
Аляксей Ліпскі
Аўтабіяграфія. Ліпскі Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 3 студзеня 1952 г. у в. Сутокі, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. У перыяд з 1964 да 1971 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва. Пасля заканчэння школы працаваў мастаком-афармляльнікам на трактарным заводзе і ў Лагойском лясніцтве. З 1972 г. праходзіў службу ў Савецкай арміі.
З 1973 г. уладкаваўся на працу ў СНРВМ (Белрэстаўрацыя). Прайшоў стажаванні па рэстаўрацыі манументальнага, фрэскавага, тэмпернага і станковага жывапісу ў адмысловых рэстаўрацыйных майстэрнях г. Уладзіміра і Маскоўскам усесаюзным інстытуце па рэстаўрацыі і кансервацыі станковага жывапісу. Быў атэставаны як мастак-рэстаўратар манументальнага і станковага жывапісу.
Браў удзел у рэстаўрацыі такіх аб'ектаў як: Мікольскі манастыр XVII ст. і Кафедральны касцёл ХVIII ст. у горадзе Магілёве, касцёл св. Сымона і Алены XIX ст. і Кафедральны касцёл Дзевы Марыі XVIII ст. у г. Мінску, Брыгіцкі касцёл XVII ст. у г. Гродне, Сафійскі сабор XI ст. і Спаса-Еўфрасіннеўская царква XII ст. у г. Полацку. Касцёл Боскага цела XVI ст. у г. Нясвіжы.
Выканана мноства рэстаўрацыйных прац станковага жывапісу і паліхромнай скульптуры са збораў музеяў Мінска, Магілёва, Віцебска і Гродна.
З 1978 па 1984 вучыўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні станковага жывапісу.
Пачаў браць удзел у выставах з 1980 г. У 1995 г. быў абраны сябрам Беларускай Акадэміі мастацтваў - акадэмікам рэстаўрацыі. Працуе ў жанрах гістарычнага партрэта, пейзажа, нацюрморта. У 2002 г. у будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла персанальная выстава творчых прац. Мастацкія працы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за мяжой.
У наш час працягвае працаваць мастаком-рэстаўратарам па манументальным, станковым жывапісу і помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў майстэрнях ААТ “Белрэстаўрацыя”.
Запрашаем!
Час працы выставы: 05.09.2026 - 04.10.2026. серада - пятніца: 11.00-19.00 субота - нядзеля: 9.00-17.00 панядзелак і аўторак - выхадныя.
Месца правядзення: Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б.
Уваходныя білеты: - дарослы – 4,00 р. - дзіцячы – 2,00 р.
Экскурсіі: - для дарослых - 15,00 р. - для дзяцей - 11,00 р.
Дадатковая інфрамацыя: 8(01775)6-63-68
Художественная выставка учащихся студии "Палитра" "Осенние истории" 10.09.2026 г. - 04.10.2026 г.
Дорогие посетители! С 10 сентября по 4 октября 2026 года в малом Городском выставочном зале пройдёт художественная выставка работ учащихся объединения по интересам "Палитра" "Осенние истории".
Организатор выставки - ГУДО "Центр творчества, туризма и экскурсий детей и молодёжи г Жодино". Руководитель - Лукьянчик Татьяна Игоревна.
Время работы выставки: 10.09.2026 - 04.10.2026. среда-пятница: 11.00-19.00 суббота-воскресенье: 9.00-17.00 понедельник, вторник: выходные.
Место проведения: Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б.
Вход свободный!
Дополнительная информация и запись на групповое посещение по тел: 8(01775)6-63-68
Мини-выставка пирографии И. Коперского "Выстояли и победили" С 26.06.2026 г.
Уважаемые посетители выставочного зала! С 26 июня в зале пирографии работает персональная мини-выставка жодинского мастера пирографии Игоря Владимировича Коперского "Выстояли и победили". Выставка посвящена Дню независимости и 82-й годовщине освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Приглашаем на выставку!
Время работы выставки: С 26.06.2026 г. среда-пятница: 11.00-19.00 суббота-воскресенье: 9.00-17.00 понедельник, вторник: выходные.
Место проведения: Городской выставочный зал (малый), ул. Деревянко, 14б.
Входные билеты: бесплатно.
Справки и запись на групповое посещение по тел: 8(01775)6-63-68