Паважаныя наведвальнікі! З 2 студзеня 2023 года ў сувязі са зменамі ў Законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты можна будзе падаць толькі з выкарыстаннем Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Адказы і апавяшчэнні на такія звароты таксама будуць накіроўвацца пасродкам дадзенай сістэмы. Па жаданні заяўніка адказ на электронны зварот, як і перш, можа быць накіраваны ў пісьмовым выглядзе.
Грамадзяне ідэнтыфікуюцца ў сістэме з выкарыстаннем лагіна і пароля, сфармаваных імі падчас рэгістрацыі.
Для юрыдычных асоб пры праходжанні працэдур ідэнтыфікацыі ў сістэме прадугледжваецца выкарыстанне толькі сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты, якая належыць кіраўніку ці асобе, упаўнаважанай падпісваць звароты.
Увесь функцыянал сістэмы становіцца даступны толькі пасля ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі заяўніка.
Налады сістэмы дазваляюць атрымліваць пасля адпраўкі звароту анлайн ці SMS-апавяшчэнні пра тое, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот.
Інфармацыя пра пададзеныя электронныя звароты і атрыманых на іх адказах (апавяшчэннях) будзе даступная заяўніку ў адным месцы пасродкам асабістага электроннага кабінета ў сістэме.
Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна:
1) ідэнтыфікавацца; 2) аўтарызавацца ў сістэме.
Пры гэтым прадугледжваецца абавязковае пацверджанне факту рэгістрацыі па нумары мабільнага тэлефона, уліковага запісу нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, якую можна атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі, ці сертыфіката адкрытага ключа або ID-карты пры іх наяўнасці.
Выставка по результатам VIII Международного художественного пленэра "Святость земли Белорусской" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка "12 месяцев" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Библейские сюжеты в пирографии Игоря Коперского" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).