У 2019 годзе была адкрыта экспазіцыя «Прырода нашага краю». Тут вы пазнаёміцеся з птушкамі і жывёламі, якія селяцца ў горадзе Жодзіна і яго наваколлях. У гэтым рэгіёне найвялікі распаўсюд атрымалі хваёвыя і змешаныя лясы, якія засяляюць разнастайныя жывёлы. Таксама вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі найболей распаўсюджаных для нашага рэгіёна відамі жывёл, птушак і насякомых, а таксама рэдкімі відамі, занесенымі ў Чырвоную кнігу. Усе таксідэрмічныя скульптуры былі зроблены жодзінскім таксідэрмістам Генадзем Пузанкевічам.

