Навіны

Персанальная мастацкая выстава Вячаслава Аўгусціновіча "Как прекрасен этот мир, посмотри!"


2025-03-18

Адкрыць
Персанальная выстава жывапісу Вячаслава Станіслававіча Аўгусціновіча "Как прекрасен этот мир, посмотри!" пачне сваю працу 19 сакавіка ў вялікай Гарадской выставачнай зале па адресе: вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх. Адкрыццё выставы - 19 сакавіка, 17.00. Выстава будзе дзейнічаць да 13 красавіка. Запрашаем аматараў мастацтва!

З біяграфіі: Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч нарадзіўся 11 чэрвеня 1959г. у вёсцы Замосце, Смаргоньскі раён, Беларусь. З 1981 па 1986 год вучыўся ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Пасля заканчэння працаваў у вобласці выяўленчай і мастацкай галаграфіі. З 1986 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, сярод якіх персанальная выстава ў горадзе Ліль (Францыя). Працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Кітая, Расіі, ЗША і інш. У дадзены момант займаецца жывапісам, піша карціны на замову.

Час працы:
19.03.2025 - 13.04.2025.
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Месца правядзення:
Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б.

Кошт білетаў:
1,80 руб. - для навучэнцаў,
3,70 руб. - для дарослых.
Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Кошт экскурсій:
5,30 руб. - для навучэнцаў,
10,20 руб. - для дарослых.

Даведкі па тэл:
8(01775)6-63-68

2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
18 - 19 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка бизнес-компании "Наш бренд" ГУО "Барсуковская средняя школа" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч