Персанальная юбілейная мастацкая выстава Аляксандра Казака "Скрыжаванне. Перекрёсток. Crossroads"
2024-12-12
Паважаныя сябры! Запрашаем вас наведаць персанальную мастацкую выставу Аляксандра Раманавіча Казака "Скрыжаванне. Перекрёсток. Crossroads", якая прысвечана 60-годдзю жодзінскага мастака. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 13 снежня а 17 гадзіне ў Гарадской выставачнай зале.
Аўтар працуе ў галіне архітэктуры, скульптуры, манументальнага мастацтва і жывапісу. Асноўнымі напрамкамі творчасці з’яўляюцца сімвалізм і рэлігійны экзістэнцыялізм. Супастаўляючы ў творах сімвалічныя вобразы, аўтар па-новаму адлюстроўвае прасторава-часавую бесперапыннасць, імкнецца паказаць ўзаемасувязь сусвету і чалавека.
Час працы выставы: 13.12.2024 - 29.12.2024. серада-пятніца: 11.00-19.00 субота-нядзеля: 9.00-17.00 панядзелак, аўторак: выхадныя.
Кошт квіткоў: для дарослых: 3,50 руб. для вучняў: 1,70 руб. Кошт экскурсіі: для дарослых: 9,70 руб. для вучняў: 5,00 руб.
Месца правядзення: Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б.