"Калядныя сустрэчы" і "Мир икон глазами детей" у выставачнай зале
2021-12-24
Паважаныя жодзінцы і госці нашага горада! Запрашаем вас на новыя выставы ў Гарадской выставачнай зале, якія адкрыліся 23 снежня.
У вялікай зале пачала сваю працу калектыўная выстава прац мастакоў г.Жодзіна і Міншчыны "Калядныя сустрэчы". Выстава будзе даступная да 19 студзеня 2022 года.
У малой зале - мастацкая выстава прац вучняў Студыі іканапісу прыходу Абраза Божай Маці "Збавіцельніца" і Студыі іканапісу ДУДА "Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г.Жодіна" (педагог Булацкая Яўгенія Уладзіміраўна). Выстава будзе даступная для прагляду да 6 лютага 2022 года. Час працы: Серада - пятніца: з 11:00 да 19:00; Субота, Нядзеля: з 9.00 да 17.00; Панядзелак - аўторак: выхадныя. 1, 2, 7 студзеня - выхадныя.