Паважаныя сябры! 9 ліпеня 2021 года пачне сваю працу калектыўная выстава, прысвечаная 30-й гадавіне стварэння Творчага саюза мастакоў Жодзіна, а таксама 65-годдзю жодзінскага мастака Аляксандра Фралянкова. Адкрыццё выставы адбудзецца 9.07.21 а 17 гадзіне. Выстава працягнецца да 8 жніўня. Месца правядзення: Гарадская выставачная зала (вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх).
