Калі ўзнікае пытанне: “Хто з жодзінскіх мастакоў – майстар акрылавых фарбаў?”, то адназначным адказам будзе – Георгій Міхейчык. Гэты працавіты мастак абраў акрылавыя фарбы за хуткасць іх высыхання, бо гэтая іх якасць як мага лепш адпавядае тэмпу яго плённай творчасці. Георгій Міхайлавіч заўжды ўдзельнічае ў калектыўных выставах жодзінскіх мастакоў і кожны раз здзіўляе гледачоў менавіта новымі працамі. Так і зараз ён выставіў у Вялікай зале сваю персанальную выставу пад назвай “Любым прычвячаецца…”.
