Традыцыйная выстава прац жодзінскіх аматараў вышыўкі пад назвай “Чароўныя вобразы” адчынілася ў маленькай зале перад Калядамі. Сапраўды, у адпаведнасці з назвай, яркая і рознакаляровая выстава можа зачараваць любога наведвальніка, бо творы зробленыя не толькі з заўважнай цеплынёй, але і тэхнічна, прафесійна, з густам. Падобная выстава ўжо праходзіла раней, але трэба адзначыць, што тэхніка выканання прац ускладняецца, а разнастайнасць сюжэтаў пашыраецца ўсё болей час ад часу.
