Шмат хто з яскравага сузор’я жодзінскіх мастакоў вылучаецца непаўторным талентам, але адну постаць можна смела назваць легендарнай, калі не для ўсёй краіны, дык для нашага горада дакладна. Гэта жывая легенда, асоба, чыя творчасць безумоўна кранае кожнага беларуса. Заснавальнік аматарскай мастацкай студыі ў Жодзіна і выхаваўца цэлай плеяды прафесійных мастакоў, вядомы беларускі і, самае галоўнае, жодзінскі мастак Алесь Мара.

