Навіны

Вечар памяці "Славуты сын роднай зямлі", прысвечаны 75-годдзю подзвігу Пятра Купрыянава, прайшоў у краязнаўчым музеі.


2019-11-05
Адкрыць1 лістапада ў будынку ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей" адбыўся вечар памяці "Славуты сын роднай зямлі", прысвечаны 75-годдзю подзвігу Героя Савецкага Саюза Пятру Іванавічу Купрыянаву.

Вечар памяці сабраў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, родных Пятра Купрыянава, выкладчыкаў і вучняў школ горада. Падлучылі і ўдзельнікаў гарадскога праекта «Мы разам» – дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю па індывідуальнай праграме і змешчаных у сацыяльна небяспечным становішчы.

93 гады прайшло з дня нараджэння Пятра, але пра яго кароткае жыццё засталіся ўспаміны, якія беражліва захоўваюцца ў фондах музея. У горадзе дагэтуль пражывае шмат нашчадкаў Купрыянавых. Сваімі ўспамінамі пра бабулю – Анастасію Фамінічну – падзялілася ўнучка Валянціна Караленка, якая прыйшла разам з дачкой Вольгай.

Па заканчэнні вечара памяці ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да бюста Пятру Купрыянаву.

2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
12 - 13 верасня
09.00 – 17.00
Персанальная мастацкая выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка учащихся студии "Палитра" "Осенние истории" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч