Навіны
Персанальная выстава прац М. Андруковіча "Каляровая палітра".
2019-02-06
АдкрыцьПерсанальная выстава прац жодзінскага мастака Мікалая Мікалаевіча Андруковіча "Каляровая палітра" адкрыецца 8 лютага а 17 гадзіне ў Гарадской выставачнай зале (г. Жодзіна, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх). На выставе будуць каля 50 прац мастака.

Выстава пройдзе з 9 лютага па 3 сакавіка 2019 года.

Час працы: серада-пятніца: 11.00-19.00; субота, нядзеля: 9.00-17.00. Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Кошт білета: 1 руб. (дарослы), 50 кап. (дзіцячы).

З біяграфіі:
Андруковіч Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 15 снежня 1958 г. у Жодзіне. У 1980 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (мастацка-прамысловы факультэт). Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 г., удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх выставак з 1983 г. Старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Жыве ў Жодзіне.

Працуе ў жанры класічнага, рэалістычнага пейзажа і нацюрморта. Кампазіцыйна творы вылучаюцца выразнымі панарамнымі рашэннямі, каляровым супастаўленнем далёкіх і блізкіх планаў.

2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
18 - 19 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка бизнес-компании "Наш бренд" ГУО "Барсуковская средняя школа" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч