Імпрэза з нагоды 60-годдзя пісьменніка, мастака, выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава. 2018-04-30
Імпрэза пройдзе ў Гарадской выставачнай зале (г. Жодзіна, вул. Дзеравянкі, 14б) 3 мая 2018 года. Пачатак у 17.00.
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 03.05.1958, г. Жодзіна Мінскай вобл., перакладчык, празаік, паэт, драматург, выдавец. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990, Беларускага ПЭН-Цэнтра з 2004, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009. З сям’і служачых. Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ № 5 у 1973, педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні ў 1977. Выкладаў маляванне і крэсленне ў Траянаўскай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977—79) працаваў мастаком-афарміцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску. У 1981 паступіў, а ў 1986 скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру. З 1986 рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1992 ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 -- выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).