Мастакі
Зайцаў Віктар Канстанцінавіч

Нарадзіўся 31 студзеня 1955 г. у Смалявічах (Мінская вобласць). У 1972 г. скончыў жодзінскую СШ № 4. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва А. А. Марачкіна і А. М. Казарэза. У 1977 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (архітэктурны факультэт). Архітэктар, мастак і дызайнер. Лаўрэат і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных архітэктурных конкурсаў. Член Саюза архітэктараў Беларусі, удзельнік мастацкіх рэспубліканскіх выставак. Жыве ў Мінску.

Адна з асноўных тэм творчасці мастака – узаемасувязь простых фігур, іх трансфармацыя ў вывераныя дызайнерскія формы, максімальная схематызацыя жыццёвых фрагментаў. Стварае работы ў рамках лірычнага фігуратыўнага абстракцыянізму.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
12 - 13 верасня
09.00 – 17.00
Персанальная мастацкая выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка учащихся студии "Палитра" "Осенние истории" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч