Мастакі
Высоцкая Алена Мікалаеўна

Нарадзілася 28 жніўня 1942 г. у в. Мішкава (Талачынскі раён). У час Вялікай Айчыннай вайны, страціўшы бацькоў і малодшага брата, засталася сіратой. Са старэйшай сястрой выхоўвалася ў Віцебскай школе-інтэрнаце. У 1968 г. скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут і працавала доктарам у Лепелі. У 1978 г. пераехала ў Жодзіна, уладкаваўшыся дэрматавенеролагам у паліклініку, дзе працавала да 2012 г. Таксама з 2002 г. працуе доктарам у ВУ «Турма № 8».

Творчую дзейнасць пачала з жадання ўпрыгожыць уласную кватэру. Атрымаўшы кансультацыю ад сябра, прафесійнага мастака, пачала маляваць. Стварае не толькі карціны: піша байкі, вершы і песні, займаецца разьбой па дрэве. У рэалістычных пейзажах мастачка імкнецца адлюстраваць зменлівы настрой прыроды.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
31 кастрычника - 1 лістапада
09.00 – 17.00
Выставка восковых фигур из Санкт-Петербурга "Тайная вечеря" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б)
09.00 – 17.00
Выставка картин "Русская Атлантида" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ жодинских вышивальщиц "Волшебство нити" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Беларусь спортивная" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Временная экспозиция "Археологический детектив" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч