Мастакі
Цігараў Сяргей Васільевіч

Нарадзіўся 10 студзеня 1953 г. у Чалябінску (Расія). У 1954 г. пераехаў з бацькамі ў Жодзіна, дзе скончыў СШ № 4 у 1970 г. Займаецца ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам А. М. Казарэза, а таксама ў студыі А. А. Марачкіна. У 1975 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны
інстытут (мастацка-графічны факультэт), атрымаўшы спецыяльнасць мастак-педагог. Сярод выкладчыкаў былі І. М. Сталяроў і Ф. Ф. Гумен, А. М. Сухан, О. П. Арлоў. На працягу 40 гадоў займаўся педагагічнай дзейнасцю: кіраваў студыяй дзіцячай творчасці пры Палацы культуры БелАЗа (1977–1992 гг.), працаваў у жодзінскай СШ № 2. З 1991 па 2008 гг. – выкладчык архітэктурнага напрамку Жодзінскага прафесійнага ліцэя (з 2005 г. перайменаванага ў СШ № 8 з архітэктурна-мастацкім ухілам). У 2008 г. арганізаваў і на працягу дзевяці гадоў кіраваў студыяй «Крокі да творчасці» у ДУ «Цэнтр моладзі г. Жодзіна» (у 2016 г. прысвоена ганаровае званне «Узорная»). Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставак з 1976 г. Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Канады, Францыі. Жыве ў Жодзіне.

Працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта, выкарыстоўваючы акварэльныя і алейныя тэхнікі. Творы адлюстроўваюць эмацыйны стан мастака ў момант стварэння, што надае ім дадатковую глыбіню і выразнасць.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
18 - 19 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка бизнес-компании "Наш бренд" ГУО "Барсуковская средняя школа" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч