Мастакі
Рассыльная (Багачова) Вераніка Юр'еўна

Ураджэнка г. Жодзіна. У 2006 г. скончыла СШ №8 з архітэктурна-мастацкім ухілам. Вучаніца многіх жодзінскіх мастакоў: Хлус Наталлі Анатольеўны, Ступакова Уладзіміра Іванавіча, Кароль Жанны Мікалаеўны, Цігарава Сяргея Васільевіча, Цераева Івана Міхайлавіча і іншых.

У 2011 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па напрамку спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю)”, у 2012 г. – магістратуру, у 2015 г. – аспірантуру БДАМ. У 2013 г. стажыравался на кафедры тэкстылю Вільнюскай мастацкай акадэміі.

У 2016 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых ХІХ – першай паловы ХХ ст.”, навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А. Г. Васільева.
З 2011 г. працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Працуе як мастак па тэкстылю ў розных тэхніках (лямцаванне, батык, габелен, ткацтва, вышыўка і г.д.), шмат эксперыментуе з матэрыялам. Актыўная ўдзельніца рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў. Сябра секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (з 2014 г.).

Узнагароды. Мае дыплом ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу маладых мадэльераў “Водограй” (Украіна. Косава, 2009), падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2011), дыплом ІІ ступені ХІХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2012), стала лаўрэатам (І месца) ІІ Беларускай трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў намінацыі «Дэбют. Наватарства» (2014).
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
6 - 7 чэрвеня
09.00 – 17.00
Игровая выставка "Трогай, играй, удивляйся" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка "Хаим Вейцман: от Мотоля до Института Вейцмана в Реховоте" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка "Счастливые лики семьи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка, посвящённая 100-летию со дня рождения Героя Советского союза П.И. Куприянова «Письма военных лет» (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч