Мастакі
Навіцкі Віктар Вячаслававіч

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1963 г. у в. Ляда (Лагойскі раён). У 1986 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (мастацкае афармленне), у 1996 г. – Украінскую акадэмію друку (графіка). Удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак, рэспубліканскіх і міжнародных пленэраў і сімпозіумаў з 1989 г. Працы захоўваюцца ў Пастаўскай карціннай галерэі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, у зборы сербскай фірмы «CODEX ART MS», у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Італіі. Кіруе аддзелам прамысловага дызайну ў ААТ «БЕЛАЗ», кіруючай кампаніі холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг». Жыве ў Жодзіне.

Жывапісец працуе ў жанрах пейзажа, партрэта і фармальнай кампазіцыі, займаецца дызайнам рэкламы, паліграфічнай прадукцыі, фірменнага стылю, мастацкай фатаграфіяй. Дыяпазон напрамкаў – ад рэалізму да абстракцыянізму.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
31 кастрычника - 1 лістапада
09.00 – 17.00
Выставка восковых фигур из Санкт-Петербурга "Тайная вечеря" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б)
09.00 – 17.00
Выставка картин "Русская Атлантида" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ жодинских вышивальщиц "Волшебство нити" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Беларусь спортивная" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Временная экспозиция "Археологический детектив" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч