Мастакі
Марачкін Аляксей Антонавіч

Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у в. Новая Слабада (Магілёўская вобласць). У 1962 г. скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічнае аддзяленне), у 1972 г. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка і М. Воранава. Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 г. З 1990 г. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх выставак з 1966 г. Карціны захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 1992 г. Жыве ў Мінску.

Майстар станковага жывапісу, працуе ў жанрах фігуратыўнай кампазіцыі і партрэта. Творы характарызуюцца арнаментальнасцю кампазіцый, стылізацыяй натурных аб’ектаў, каляровай манахромнасцю.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
12 - 13 верасня
09.00 – 17.00
Персанальная мастацкая выстава Аляксея Ліпскага "Мая Радзіма - мой край" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Художественная выставка учащихся студии "Палитра" "Осенние истории" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч