Нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у с. Собанава (Нікольскі раён Пензенскай вобласці, Расія). У 1960 г. скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Пензенскага педагагічнага вучылішча, у 1971 г. – факультэт тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Шмат гадоў выкладаў маляванне і чарчэнне ў розных жодзінскіх школах, працаваў мастаком-афарміцелем на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце (1974–1986 гг.), галоўным мастаком Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва Мастацкага фонду БССР (1986–1996 гг.). Выстаўляецца з 1967 г. Работызнаходзяцца ў прыватных зборах і ўласнасці аўтара. Жыве ў Жодзіне.
Жывапісец валодае разнастайнымі тэхнікамі акварэльнага і алейнага пісьма. Працам уласцівы глыбокая філасафічнасць і вобразнасць, лірызм, нюансіроўка колеру і прапрацоўка дробных дэталяў.
Мастацкая выстава "Шчымлівая мелодыя памяці", прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка пирографии на тему Великой Отечественной войны "Я помню. Я горжусь" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Библейские сюжеты в пирографии Игоря Коперского" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).