Мастакі
Ксяндзоў Аляксандр Паўлавіч

Нарадзіўся 18 жніўня 1954 г. у в. Баварыя (Мінская вобласць). У 1978 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1984 г. прайшоў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. Вучыўся ў А. Бараноўскага, Г. Вашчанкі, У. Стэльмашонка, М. Савіцкага. Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных і гарадскіх выставак з 1975 г. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, маскоўскай Траццякоўскай галерэі, мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў іМіністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, а таксама прыватных замежных зборах. Узнагароджаны гран-пры II міжнароднага пленэра імя Марка Шагала ў 1997 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 г. Выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1993 г. Жыве ў Мінску.

Майстар станковага жывапісу, працуе ў жанры фігуратыўнага малюнка. Творы, створаныя ў рэалістычнай манеры, вылучаюць выразнасць вобразаў і лаканізм. Аўтар імкнецца перадаць эмацыйны стан партрэтуемых ў класічна стрыманай каляровай гармоніі.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Мерапрыемствы выхаднога дня
11 - 12 ліпеня
09.00 – 17.00
Мастацкая выстава "Жанчына - душа краіны" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка вышивки вышивальщиц из г. Борисова "Поэзия вышивки" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Мини-выставка пирографии И.Коперского "Выстояли и победили" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка "У войны не детское лицо" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч