Мастакі
Крайко Мікалай Фёдаравіч

Нарадзіўся 17 красавіка 1948 г. у Жодзіне, дзе ў 1964 г. скончыў СШ № 1. У 1974 г. стаў выпускніком Мінскага мастацкага вучылішча імя А. Глебава, а ў 1981 г. – Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (аддзяленне станковага жывапісу). З 1970 па 1975 гг. працаваў у Жодзіне на БелАЗе ў бюро эстэтыкі, мастаком у кінатэатры «Юнацтва», настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 2. У 1981–1986 гг. працаваў у майстэрнях Мастацкага фонду БССР і выкладаў на кафедры жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1986 г. – выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Удзельнік рэспубліканскіх і гарадскіх выставак з 1971 г. Творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Італіі, Германіі і Коста-Рыкі. Жыве ў Мінску.

Творы мастака адрознівае багатая палітра, майстар імкнецца да перадачы складаных нюансных каляровых адносін у рамках імпрэсіянізму і рэалізму.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
18 - 19 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка бизнес-компании "Наш бренд" ГУО "Барсуковская средняя школа" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч