Мастакі
Конанава Галіна Мікалаеўна

Нарадзілася ў 1955 г. у г. п. Зялёны Бор (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1974 г. скончыла мінскую Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. У 1984 г. – аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1984 па 1998 гг. працавала ў творча-вытворчых майстэрнях Магілёва. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 г. Старшыня Магілёўскай абласной ар-ганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» (1992–1994 і 2004–2007 гг.), загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава (1998–2014 гг.). У 2002 г. становіцца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (у складзе калектыву МОХМ імя П. В. Масленікава). У 2004 г. ўзнагароджана медалём ГА БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». З 1984 г. жыве і працуе ў Магілёве.
Рэгулярная удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставачных праектаў, конкурсаў, сімпозіумаў, пленэраў.

Займаецца жывапісам, графікай, манументальна-дэкаратыўным мастацтвам, аўтарскай фатаграфіяй, мастацтвазнаўства, арганізуе і курыруе выставачныя праекты. Работы знаходзяцца ў калекцыях айчынных музеяў, беларускіх і замежных прыватных калекцыях. Стылізаваныя творы мастачкі вылучае яркая дэкаратыўнасць.
2026 - Год белорусской женщины


Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
18 - 19 красавіка
09.00 – 17.00
Выставка акварельной живописи "Весенняя капель" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка работ детской студии "Лепим-красим" и её руководителя Ю.П. Пухляковой "Неслучайные штрихи" (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-фотовыставка Натальи Фесун «Беларусачкі» (Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б).
10.00 – 19.00
Выставка бизнес-компании "Наш бренд" ГУО "Барсуковская средняя школа" (Жодзінскі краязнаўчы музей, вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2026
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч