# телефон доверия для детей и подростков т.: 6-55-81
# служба срочного реагирования т.: 6-56-12
# городская линия доверия "Мы вместе в ответе за наших детей" т.: 6-95-05
Навіны

Персанальная мастацкая выстава Валянціна Прыешкіна "У крыніцы"


2022-08-18

Адкрыць
Паважаныя аматары мастацтва! 18 жніўня а 17 гадзіне адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Валянціна Рыгоравіча Прыешкіна "У крыніцы"! Яго карціны дзівяць маштабам гістарычных тэм і таемным філасофскім сэнсам! На палотнах пераплятаюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў і грэчаскія антычныя героі. Запрашаем усіх!

Выстава будзе дзейнічаць да 11 верасня.
Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх.

Час працы:
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Кошт білетаў:
1,20 руб. - для дзяцей (7-17 гадоў),
2,50 руб. - для дарослых.
Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Кошт экскурсіі:
4,00 руб. - для дзяцей,
8,00 руб. - для дарослых.
Старонкі біяграфіі: Валянцін Прыешкін нарадзіўся ў г.Бабруйску. Беларускі мастак дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г. Працуе ў галіне мастацкай керамікі. Аўтар дэкаратыўных кампазіцый “Жнівень” (1979 г.), “Кветкі” (1980 г.), “Лісты з блакнота” (1981 г.), “Горад на пяску” і “Падарункі дзядькі Антося” (1983) і інш. Выканаў дэкаратыўнае пано для інтэр’ера рэстарана “Планета” ў Мінску, дэкаратыўнае пано, скульптуру і кафлю для інтэр’ера аптэкі № 137 у Барысаве (усе 1979 г.), дэкаратыўныя скульптуры для залы камернай музыкі (1983 г.) і дэкаратыўную пластыку ў кафэ “Батлейка” ў Мінску (1986 г.), рэстарана “Мінск” у г. Патсдам (ГДР, 1977) і інш. Жыве ў Мінску.

Даведкі па тэл.:
8(01775)6-63-68

2024 - Год качества
80 лет со дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Государственные символы
Республики Беларусь
Каляндар
Мерапрыемствы выхаднога дня
4-5 мая
09.00 – 17.00
Коллективная выставка художников Жодино "Весенние краски Победы" (Гарадская выставачная зала (вялікая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Выставка холодного оружия "GLORIA ARME" (Гарадская выставачная зала (малая), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 17.00
Персональная мини-выставка пирографии Игоря Коперского "Известные люди" (Гарадская выставачная зала (піраграфія), вул. Дзеравянкі, 14б).
09.00 – 18.00
Выставка декоративно-прикладного искусства М.Н. Позднякова "Фантазии леса" (ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей", вул. Купрыянава, 15).
Карысныя спасылкі



© ДУК "Жодзінскі краязнаўчы музей"
Мінская вобл., г.Жодзіна, вул.Купрыянава, 15
Тэл.:
+375 (1775) 4 63 68
© 2018-2024
Распрацоўка сайта:
Аляксандр Сімановіч